Перказ 9 часткі рамана "Каласы пад сярпом тваім" Бунт у Півошчах.

  • 23-01-2007 05:44
  • Просмотры: 98
Ответы ( 1 )
Айжан Чеботько
+1
23-01-2007 13:56

 пачатку свайго існавання сістэма адукацыі, як спецыяльны сацыяльны інстытут грамадства, была вымушана пастаянна вырашаць два прынцыповыя пытанні: чаму вучыць і як вучыць. Сёння гэтыя пытанні трансфармаваліся ў дзве асноўныя праблемы педагогікі – змест адукацыі і адукацыйныя тэхналогіі. Змест адукацыі вызначаны ў дзяржаўным стандарце адукацыі, патрабаванні да ведаў і ўменняў таксама акрэслены дакументальна (у прыватнасці, апісаны ў Канцэпцыі моўнай і літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь). Па гэтай прычыне на першае месца сёння выходзіць праблема ўкаранення эфектыўных адукацыйных тэхналогій, галоўная задача якіх – не толькі вучыць школьнікаў, але і навучыць іх вучыцца; не толькі даваць веды, але і развіваць асобу.  Яшчэ ў ХVII ст. Я. А. Каменскі ў "Вялікай дыдактыцы" адзначыў: "Правільна вучыць моладзь – гэта не значыць убіваць у галовы сабраную з аўтараў сумесь слоў, выразаў, думак, а гэта значыць –  раскрыць здольнасць разумець рэчы, каб менавіта з гэтай здольнасці, быццам з жывой крыніцы, пацяклі ручайкі (веды)". Сучасныя метадысты адзначаюць, што ўрок найперш павінен адпавядаць наступным патрабаванням

Похожие вопросы